Кабинет-музей этнографии

Кабинет-музей этнографии Дрогичинщины

 Государственное учреждение образования

«Гимназия г. Дрогичина»

Брестская область, г. Дрогичин, ул. Ленина, 165, кабинет № 306, телефон 2-06-84, 2-04-70;

Профиль: краеведческий;

Директор: Филонюк Людмила Ивановна;

Руководитель музея: Протасевич Татьяна Алексеевна

Дата основания музея: ноябрь 2004 г.

Площадь экспозиций: 60 кв.м.

Количество экспонатов: 286 основного фонда.

Разделы экспозиций:

  1. Декоративно-прикладное искусство Дрогичинщины
  2. Гончарные изделия 
  3.  Экспозиция “Попрядки”
  4.  “Крестьянский подводок”
  5. Промыслы и ремества
  6. Картинная галерея
  7. Коллекция утюгов и керосиновых ламп.   
    

Направление работы:

- Сбор народного фольклора

- Этнографические экспедиции

- Изучение народного строя

- Исследовательская работа                                             

На базе музея действует клуб «Наследники», который принимает активное участие в краеведческих конференциях, в районном и областном фестивале «Родовод».         Материалы по краеведению напечатаны в сборнике «Родовод», «Берестейский возок»,  “Настаўніцкай газете”.

  Народнае адзенне Драгічыншчыны 1920-1950

подробнее...

Народнае адзенне Драгічыншчыны 1920-1950

Дэманстрацыю падрыхтавала:   кіраўнік кабінета-музея этнаграфіі Драгічыншчыны і клуба “Нашчадкі” Жыгавец Г. М.

Мэта:             узбагаціць веды падлеткаў пра гісторыю стварэння і развіцця народнага адзення свайго краю

Задачы:

            Стварыць умовы

для выхавання патрыятызму, любві да роднага краю, павагі да людзей, якія жывуць побач;

для прывіцця цікавасці да народнага касцёма Драгічыншчыны;

для далучэння падлеткаў да культурнай спадчыны народа;

для фармірання патрэбнасці беражлівых адносін да духоўнай спадчыны свайго краю

Абсталяванне:

                  Народнае адзенне Драгічыншчыны

                     Музыкальны цэнтр

                     Калонкі

1.     Песня “Спадчына”

2.     1 вядучы

Трэба ведаць — сэрца просіць —
Як бацькам, дзядам жылося...
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа зерні
Рассявалі чорнай жменяй...
Трэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі...
Трэба ведаць і пра тое,
Апраналі што, якое?

Як у святы гасцявалі,
На вячорках як спявалі...

Гэта — спадчына святая,

Непрыдуманая, тая

Што спакон вякоў вялася,

 Што ў сэрцы засталася

2 Вядучы

 Чалавек прыходзіць у свет для доўгага і шчаслівага жыцця і часу мае дастаткова, каб праявіць сваю чалавечую сутнасць. Для гэтага трэба “не пагарджаць святым мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго” (Ул. Караткевіч). Бо без мінулага няма будучага. А памяць патрабуе клопату. Любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці. Тым больш, што мы ўнаследавалі такое вялікае духоўнае багацце!

 1 вядучы

 Сення мы прапануем вам вярнуцца ў мінулае даваеннага і пасляваеннага часу, паглядзець невялічкую дэманстрацыю народных касцюмаў.

Адзенне, якое мы вам сёння прапануем для дэманстрацыі, насілі на Драгічыншчыне ў 20-50 гг.       

2 вядучы

Вам прадстаўлены жаночы святочны касцём Драгічыншчыны

Жанчыны гэтага часу апраналі:

-         Саматканую сарочку, вышытую на рукавах і грудзях чырвона-чорным колерам.

-         Самаробную спадніцу яркага колеру.

-         Фартух, які быў вышыты знізу, а часам і па баках і аздоблены карункамі

                         

2 вядучы

У халодны час яркую спадніцу замянялі на шарсцяны андарак, фартух, самаробную кароткую ці задоўжаную сукенку.

На нагах скураныя чаравікі, вырабленыя ў хатніх умовах.

1 вядучы

Пазней самаробныя андаракі змянялі купленыя спадніцы ў клетку. Але вышытыя саматканыя  сарочкі яшчэ доўгі час ўпрыгожвалі дзяўчат і маладых жанчын нашага краю.

2 вядучы

Хлопцы насілі саматканую рубашку, якая таксама аздаблялася вышыўкай.

На сарочку апраналі безрукаўку,ці падпаразвалі самаробным поясам.

               Яркая спадніца, саматканая адбеленая сарочка, па мастацку аздобленая вышыўкай – вось што апраналі дзяўчаты, калі збіраліся на розныя гульні, вячоркі ці проста ў гурт моладзі.

 

 

2 вядучы

            З даўніх часоў прыйшло да нас свята “Купалле”. Усе мы добра ведаем, што ў гэты дзень дзяўчаты варажылі, пускалі на вадзе вянкі, праводзілі розныя гульні каля кастра. Але пачыналася гэтае свята надосвітку, пакуль яшчэ не знікла раса. Прачнуўшыся рана дзяўчына выбягала босая, толькі ў сарочцы, каб пахадзіць па ранішняй расе.Так пачыналася купальская варажба.

        За ўсім гэтым пільна сачылі хлопцы, якім у летні час трэба было ўставаць вельмі рана на касавіцу. Яны таксама хадзілі босыя па ранішняй расе, каб набрацца сілы і здароўя.

1 вядучы

А зараз паглядзіце на святочнае адзенне дзяцей таго часу:

 

-         Дзяўчынка апранута ў саматканую сарочку вышытую на рукавах і грудзях, спадніцу-андарак чырвонага колеру, фартух.У валасы ўпляталі каляровую стужку.

-         Хлопчык апрануты ў саматканую сарочку, якая аздоблена вышыўкай і падпаразана поясам

1.     Верш “Ручнікі”

Прала, выпрадала,

Ночанькі не спала,

Лянок валакністы.

Кросенцы зжанала,

З песняй пачынала

Узор прамяністы.

Пільна, пільна ткала,

Выткаўшы, паслала

Ручнікі на росы.

Да зары мачыла,

На сонцы сушыла,

Каб былі бялёсы.

І мне на пацеху

Сталі белым снегам

І мякчэй за вату.

Выкачала гладка,

Як вучыла матка,

І занесла ў хату.

Жыта каласочкі, з сінім васілёчкам.

Шоўкам вышывала.

Красачкі радочкі,

Як мілога вочкі,

Самі ажывалі.

За работай гэтай

прамінула лета,

лета залатое.

А настала восень,

Больш не ткала кросен,-

Сталася другое6

Сусед нашай хаты

Прыйшоў з Янкам ў сваты-

Мяне заручаці.

Як ішла да шлюбу

З Янкам сваім любым,

Праводзіла маці.

Жытам абсявала,

Долю заклікала

Стоячы на ганку,

Вешала нашыю

Ручнічочкі тыя

 Мне і майму Янку.

 

 

-                2 вядучы

              Час мяняўся, на змену саматканаму адзенню прыходзіла адзенне купленае ў крамах. Але нацыянальнае мастацтва вярталася з кожным новым пакаленнем. Так у 70-80 гг. мінулага стагоддзя модніцы Драгічышчыны вышывалі сабе вось такія сарочкі. Тут можна сустрэць вышыўку з падбору арнаменту нацыянальнага стылю, вышыўку з кветак. Колеры таксама былі розныя, але больш прысутнічаў чырвона-чорны колер.

 1 вядучы

 Надышоў час вярнуць страчаную памяць. І няхай першым крокам у гэтым накірунку будзе наша невялічкая сустрэча сёння, але гэта пачатак вялікай працы, якая патрэбна нам, нашчадкам, каб ушанаваць памяць продкаў.

2 вядучы

 Чытаецца верш П. Груднікава “Стань, мой дружа,нахіліся…”

1 вядучы

    Гарыць свечка… Гэта сімвал жыцця і адначасова сімвал памяці. І толькі ад нас залежыць, ці будзе гарэць свечка ў нашай душы, ці зможам мы зберагчы духоўную повязь пакаленняў і ці зможам мы быць прыкладам для нашчадкам і гонарам для продкаў.

1.     Гучыць песня “Белая вежа”

 

 

 

 


     Наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём, жывая крыніца быцця народа. 
У сваёй працы мы хочам уваскрасіць старонкі гісторыі нашай маленькай Радзімы. Час ідзе хутка. І толькі агнянуўшыся назад, заўважаем яго імклівы бег. Сціраюцца з памяці падзеі, факты, забываецца вопыт пакаленняў. І таму неабходна занатоўваць той вопыт, культуру,мову, традыцыі народа, каб нашы нашчадкі атрымалі ў спадчыну поўную гісторыю свайго краю. 
     Шмат стагоддзяў маюць тыя народныя традыцыі, якія да гэтага часу жывыя на драгічынскай зямлі. Зараз проста так ужо не сустрэнеш вышытых сарочак, андаракаў і саматканых фартухоў, але ў куфрах і шафах захоўваюцца незвычайныя па прыгажосці ручнікі і посцілкі, сатканыя жаночымі рукамі. Гэтак жа захоўваюцца і традыцыі народнай паэтычнай творчасці. Унучка, прывезеная на адпачынак у веску, ціха напявае матыў “бабульчынай” песні. 
Асноўным відам жылля селяніна Драгічыншчыны была хата. Звычайна яна мела тры акны: два кутнія і адно прыпечнае. Вокны былі маленькія, вышынёй на два-тры бервяны. Падлога доўгі час была глінабітнай, толькі ў перадваенны час пачалі рабіць драўляную. 
   Вясковая хата вызначалася чысцінёй і парадкам. Лаўкі і стол заўседы чыста вымыты, абразы ў куце абведзены бялюсенькім з вышыўкай ці ператыканым ручніком, паліца ўстаўлена гліняным посудам. 
   Далей стаяў драўляны з высокімі бакавінамі ложак, пакрыты саматканымі посцілкамі з вялікай колькасцю вышытых падушак. Каля ложка мог стаяць куфар, дзе пад замком захоўвалася асноўнае багацце сям’і: святочная вопрадка, посцілкі, палатно, пасаг жонкі і дачок, грошы і г. д. 
   Хату ўпрыгожвалі саматканымі ручнікамі , вышытымі дарожкамі і карцінамі, якія вышывалі крыжыкам і гладдзю, малявалі на палатне, дрэве і шкле. 
   У зімовы час інтэр’ер хаты дапаўняўся прасніцамі, кроснамі (“варштатам”) і іншымі прыстасаваннямі, звязанымі з ткацтвам. 
    Значная ўвага ў ткацтве надавалася ручнікам, якія акрамя свайго ўтылітарнага прызначэння ігралі вялікую ролю у вясельных і пахавальных абрадах. 
   Сярод мужчынскіх промыслаў шырокае распаўсюджанне мела стальмашнае рамяство, вытворчасць драўлянага посуду, прадметаў хатняга начыння. 
    У зімовы час мужчыны займаліся пляценнем з лазы, саломы, кары. Плеценыя з саломы корабы прызначаліся для захавання збожжа , зробленыя з лазы, кары кошыкі для захавання сыроў, яек, каўбас. З кары (“лыка”) плялі лапці. 
   На тэрыторыі раёна было шмат кузняў. На жаль, сёння на Драгічыншчыне ўжо не сустрэнеш кузні і сапраўдных кавалёў. Народнае кавальства адышло ў мінулае. Але да сённяшняга часу сустракаюцца прадметы вырабленыя ўмелымі рукамі кавалёў (Кірка, багор, серп, сошка, матыга). 
   А вось выраб ганчарнага посуду не меў шырокага распаўсюджвання на Драгічыншчыне. Ганчароў можна было сустрэць толькі ў мястэчку Антопаль. 
    Тут выраблялі посуд толькі з чырвонай гліны. 
    Традыцыйнае адзенне вясковага насельніцтва Драгічыншчыны ў 19 пачатку 20 стагоддзя мела шэраг асаблівасцей. Аснову летняга жаночага касцюма складалі вышытая на грудзях і рукавах сарочка, спадніца-палатнянка і фартух. У зімовы час жанчыны апраналі прыталены аўчынны кажух, шарсцяную ці паўшырсцяную спадніцу-андарак. 
   Комплекс мужчынскага адзення складаўся з белай палатнянай кашулі, нагавіц-галіфэ і пояса.У пачатку 20 ст. на вёсцы шырокае распаўсюджванне атрымлівае “піджак”, які дапаўняўся плеценай з кары, бяросты ці лазы сумкай-вярэнькай. 
На працягу стагоддзяў уся гаспадарчая дзейнасць палешука прыстасоўвалася да пэўных дат народнага календара і суправаджалася сістэмай звычаяў, абрадаў, якія цесна звязаны з вуснапаэтычнай творчасцю. 
    Галоўнае свята гадавога кола - Каляды. Калядны абрад самы жывы і ў наш час. 
    Больш адышлі у мінулае такія абрады свят, як Пакровы, Благавішчанне. На Благавішчанне існаваў звычай “Кліканне буська”. Восеньскае свята Пакровы адзначаецца 14 кастрычніка. Яно асабліва добра адлюстравана ў прыказках: “ Прыйшла Покрова і пытае, чы до зымы готова”, “ Прыходыть Покрова – рывэ діўка бы корова”. І зразумела чаму яна “рывэ”, бо заканчваецца час вяселляў, і замуж у гэтым годзе яна не выйшла. 
   А найвялікшае каляндарнае свята Вялікдзень мае выключную адметнасць у некаторых вёсках раёна. І мабыць, найпрыгажэй праходзіць яно (і ў наш час, адзіна на ўсю Беларусь) ў в. Бездзеж, калі адбываецца магічна-спеўны карагод каля царквы “Стрылка”: 
Ой лыты, лыты, стрылка, 
По горам, по долынам. 
Да нысы, нысы, стрылка, 
Да дывоцьку красу. 
А дывоцька краса 
У мыді потонае, 
У воді вырынае. 
Тыхо йдэ, тыхо йдэ... 
   Самай урачыстай з’явай у жыцці палешука было вяселле. Але іменна адметнасць гэтага абраду вызначаецца ў розных весках раёна. Калі параўнаць абрад в. Бездзеж і в. Радастава, якія знаходзяцца у 60 км. адна ад другой, то можна пабачыць многа рознага ( Адзенне, ручнікі, пасаг нявесты, правядзенне самога абраду). Але найбольшая адметнасць тут дасягаецца ў вясельных абрадавых песнях. 
   На Драгічыншчыне ў некаторых вёсках захаваўся і часткова пахавальны абрад. Да гэтага часу існуюць такія забабоны, што калі чалавек памер не сваёй смерцю 
( наклаў на сябе рукі), то яго трэба хаваць каля могілак ці бліжэй да агароджы і звязваць яму ногі, каб не хадзіў па свеце і не забіраў з сабой іншых. 
    Мова нашага раёна таксама мае свае адметнасці амаль у кожнай вёсцы. Чалавек, які ніколі раней не быў на Драгічыншчыне не зразумее некаторых дыялектных слоў палешукоў... У в. Сварынь зяця называюць “бляшыты”, у в. Бездзеж “остолопом” называюць чалавека-недарэку. У в. Гнілец увогуле мова адметная. Тут усе дзеясловы вымаўляюць з канчаткам на мяккае ті: казаті, робіті, носіті, сушыті. На лінгвістыку в. Радастава, Сварынь вялікі уплыў аказала суседства з Украінай, але ёсць і сваё адметнае: “стэ”(гэта). Драгічыншчыну можна падзяліць на некалькі лінгвістычных рэгіёнаў, але, мабыць, два асноўныя рэгіёны падзелены Днепра-Бугскім каналам. Намі складзены дыялектны слоўнік Драгічыншчыны, які яшчэ будзе папаўняцца. 
    Багата Драгічыншчына і вуснапаэтычнай творчасцю. Характэрныя асаблівасці для кожнай вёскі мае абрадавая паэзія. А вось некаторыя песні пазаабрадавай паэзіі характэрны для ўсяго раёна. Песню “Тополына”, “Ставок” спявалі ў в. Радастава, Валавель, Бездзеж, Хомск і іншых. Песня “Ой, ты дубе, дубе” спявалі ў в. Какорыца, а ў 5 кіламетрах знаходзіцца в. Бездзеж і не адна бабулька, да якой мы звярталіся, гэтай песні не ведала. 
    Збіраючы фальклор, нас вельмі зацікавіў такі від вуснапаэтычнай творчасці, як прыказкі і прымаўкі. Мы сабралі разам прыказкі і прымаўкі, звязаныя з рэлігійнымі святамі. Здаўна ў нашым палескім краі было няпісанае правіла для ўсіх: працаваць у свята – вялікі грэх. 
    Прыказкі і прымаўкі запісаны ў адпаведнасці з каляндарнымі святамі гадавога кола. 
   Разгаварыўшыся з бабуляй Таццянай у в. Бездзеж, пачулі загадкі, якія мы, гарадскія жыхары, ніколі не адгадалі б: “Стойіть копа посырыд двора: спэроду - вілы, ззаду – мытла” (карова). 
  Самым насычаным, па нашаму меркаванню, від вуснапаэтычнай творчасці – гэта замовы. Большасць з іх хрысціяназаваныя, але сустракаюцца, як мы мяркуем, звязаныя з язычніцкімі часамі, калі пакланяліся сонцу, месяцу...: 
Ішлы сонцовы дочкі чырыз калыновы мыст мысяцю насюдысь. 
Пытайецця місяць: 
- Куды йідэтэ, сонцёвы дочкі? 
- Йідэм ля Ганночкі сладкі сон нысэмо. А ночныці і полуночныці под птаховы крылы бырэмо, которы по лісы лытають і ныякі пожывы ны мають. 
Йідітэ, ночныці і полуночныці, з хаты на двыр, а з двора вітром. 
   Такую замову гаварылі дзіцяці, якое часта плакала ноччу. 
   Але самае цікавае, што мы амаль не сустрэлі аднолькавых замоў, усе бабулькі, з якімі мы сустракаліся, загаворвалі па-свойму, хоць і жылі ў адной вёсцы ці ўвогуле былі суседкамі. 
   Палешукі Драгічыншчыны стварылі багацейшую духоўную культуру, у якой асноўнае месца займае традыцыйная народная абраднасць, заснаваная на прынцыпах звычаёвага права, народнай этыкі, маралі і вуснапаэтычнай творчасці. Сістэма нормаў і каштоўнасцей традыцыйнай культуры давала магчымасць палешукам на працягу вякоў выхоўваць сваіх дзяцей і ўнукаў фізічна і псіхічна здаровымі, дабрасумленнымі, працавітымі і маральна чыстымі людзьмі, патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. 
   Духоўная спадчына народа – гэта не толькі мова, культура народа, але і тварэнне майстравітых рук нашых продкаў. Сваімі мазолістымі рукамі яны тварылі сапраўдную паэзію з лазы і саломы, саматканае адзенне і прадметы быту. 
   Гэтыя рэчы, старанна сабраныя ў музеі нашай установы, даюць поўнае ўяўленне аб паўзабытым мінулым, аб жыцці палешукоў Драгічыншчыны. 
   У пачатку 21 стагоддзя ў жарнавах часу многае змяшалася: тое, што ўчора было непрыложным і ісцінным, тое сёння здаецца шкодным і няправільным. Але па-ранейшаму ў пашане і славе высокая духоўнасць, мы паважаем чалавека працы, яго добрыя справы і памкненні. 
   Мы звяртаемся да сваіх аднагодкаў і тых, хто пачынае сваё жыццё. Часцей углядайцеся ў гісторыю роднага краю, наталяйце смагу з крыніцы памяці сваіх продкаў. Яны высока неслі сцяг Чалавека, працаўніка зямлі, заўсёды былі дастойны людзьмі звацца. Абазначце сваё жыццё добрымі справамі. Што такое сучаснае? Гэта парастак мінулага. 
   Гісторыя культуры, мовы, жыцця палешукоў Драгічыншчыны працягваецца..., бо як сказаў Т, Карнель: 
   “ Шчаслівы той народ, у якога напісаны не ўсе старонкі ў кнізе яго гісторыі”. 
А закончыць гаворку пра свой родны край хочацца вершам-роздумам, напісаным на палескай мове: 
Колы закотыцця мій вік, 
Йек сонцэ за выршыні бору, 
І світ зайесныцця здалёк, 
Тай поплывэть проміннем вгору, 
Шчо возміть в світ той чоловік, 
Якое сонцэ прыймыть в пору? 
Чы пэршый дэнь свый, пэршый рік? 
Чы вэсну в квітнёвому вборы? 
Чы гочы рідных вытчуцця навік 
В тому бысконцёму узоры? 
Шчо я впрошу пырод тобою 
Всывышній Божэ йдучы ввысі: 
Хай будэ в вічності зо мною 
Мій тыхій край, мое Поліссе. 


  Народнае адзенне Драгічыншчыны

подробнее...

 Праект (сціслы змест 2010г) 
  Народнае адзенне Драгічыншчыны 

     Мэта працы: вывучыць і паказаць народны касцюм палешукоў Драгічыншчыны і культуру яго выкарыстання; далучыцца да гістарычнага мінулага свайго краю; выхоўваць любоў і павагу да культуры і быту нашых продкаў. 
   Тое, што даведаліся з этнаграфічнай літаратуры і ад пажылых людзей Драгічыншчыны адлюстравана ў працы. 
   Народная вопратка падзяляецца на мужчынскую і жаночую (рэдка, але сустракаецца і дзіцячая вопратка), сезоннную, будзённую і святочную (тут можна вылучыць абрадавае адзенне — напрыклад, маладое, свахі, свата). Дарослы чалавек з сям'і меў некалькі камплектаў вопраткі: святочную, а таксама будзённую для кожнай пары году. Гэта тычылася і такіх складаных для вырабу рэчаў, як кажух і світка, якія таксама прызначаліся для працы і свят. 
Даўнія жаночыя сарочкі, па агульнаму сведчанню жанчын старэйшага пакалення, або зусім не ўпрыгожваліся, або ўпрыгожваліся вельмі сціпла. Упрыгожанні ў жаночай сарочцы звычайна размяшчаліся ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях. Па ўсталяванаму звычаю сарочкі заўседы былі карацей за спадніцу, таму на Драгічыншчыне амаль не сустракаліся ўпрыгожанні па яе падолу. 
   Для Драгічыншчыны характэрны палатняныя фартухі, замацаваныя на таліі з дапамогай завязак. У залежнасці ад шырыні палатна і старадаўняй народнай традыцыі яны шыліся з адной, дзвюх, дзвюх з палавінай, а часам з трох полак. Зверху матэрыял фартуха дробна прызборваўся на вузенькім паяску часцей з гэтага ж матэрыялу. Канцы паяска часта ўпрыгожваліся. Фартух надзяваўся зверху спадніцы. 
   Палешукоў Драгічыншчыны заўсёды можна было пазнаць па своеасабліваму крою верхняга, амаль выключна суконнага адзення. Крой палескай світкі з бакавымі ўшыўнымі клінамі - "з вусам" знаходзіць сабе аналогію толькі на сумежнай тэрыторыі Украінскага Палесся. 
   Галаўныя ўборы складалі самую каларытную і маляўнічую частку жаночай вопраткі, якая прыдавала ўсяму народнаму касцюму завершанасць і святочнасць. 
   Намітка - ручніковы галаўны ўбор замужніх жанчын. Намітка уяўляла сабою доўгі (2,5-3,5 м) ручнік з тонкага палатна шырынёй 40-60 см з затканымі звычайна чырвонымі баваўнянымі ніткамі канцамі. Ткалі намітку з самых тонкіх кужэльных нітак, стараючыся, каб яна была як мага танчэйшай. 
   Мужчынскі касцюм сялянства Драгічыншчыны канца XIX - пачатку XX ст. менш разнастайны, чым жаночы. Аснову традыцыйнага комплексу мужчынскага адзення Драічыншчыны складалі сарочка і штаны, якія дапаўняліся іншымі элементамі. Самы распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі раёна комплекс складаецца з сарочкі, штаноў і пояса. 
    Штаны шыліся з палатна, сукна, паўсукна і фабрычных матэрыялаў. Для штаноў ужывалася звычайна тканіна ніжэйшага гатунку. У вёсках, пагранічных з Украінай, у прыватнасці Радастава, Сварынь, матэрыял, вытканы ў чатыры ніты, называлі "чынаваціна". 
   Палатно ткалася пераважна белага колеру, але, як сведчаць архіўныя матэрыялы, белыя палатняныя штаны ў пачатку XX ст. насілі пераважна мужчыны пажылога ўзросту. Палатняныя штаны насілі звычайна летам, але вельмі часта, асабліва беднякі, у зімовую пару надзявалі двое палатняных штаноў. 
   Здаўна абавязковай прыналежнасцю мужчынскага касцюма з'яўляўся пояс . Самымі распаўсюджанымі на ўсёй тэрыторыі раёна былі тканыя паясы. Вырабляліся паясы разнастайнымі спосабамі: на дошчачках, на нітах, на бёрдачках і інш. і былі рознай шырыні - прыкладна ад 3 да 20 см i больш. 
   У агульным комплексе мужчынскага адзення палешукоў Драгічыншчыны важная роля належала галаўным уборам. У сувязі з імі цікавым з'яўляецца і пытанне аб прычосках. 
    У 19 пачатку 20 ст. палешукі шылі верхняе адзенне ў большасці выпадкаў з матэрыялаў хатняга вырабу: сукна, аўчын, палатна. 
   Самым пашыраным матэрыялам для вырабу верхняга адзення з'яўлялася сукно. Верхняе адзенне з сукна было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі раёна. У некаторых вёсках верхняе адзенне, апрача сукна, шылі з паўсукна і палатна. 
Асноўным відам як летняга, так i зімовага абутку пераважнай большасці сялян да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі былі самаробныя плеценыя або скураныя лапці. 
   Скураны абутак сялянства канца XIX - пачатку XX ст. можна падзяліць на тры асноўныя групы: боты, чаравікі i лапці. Боты (пераважна мужчынскі абутак) i жаночыя паўсапожкі (чаравікі) бытавалі на ўсёй тэрыторыі раёна. 
   Мужчынскі i жаночы касцюм характарызуецца значным адзінствам на ўсёй тэрыторыі раена, акрамя некалькіх вёсак (Радастава, Сварынь). Фарміравалася гэта асаблівасць пад непасрэдным уплывам пэўных сацыяльных i палітычных фактараў. 
   Захоўваючы ў сваёй аснове адзіныя рысы, народнае адзенне ў XIX - пачатку XX ст., як паказвае вывучэнне, было аднародным на ўсёй тэрыторыі раёна і істотна адрознівалася ў вёсках Радастава, Сварынь. Гэта тлумачылася тым, што гэтыя вёскі знаходзіліся сярод непраходных балот, сем’і былі даволі вялікія ( па 10-15 дзяцей) і жылі вельмі бедна. Са старажытнасці “багнюкі” больш кантачылі з украінцамі, якія жылі побач, і тым самым аказвалі ўплыў на іх адзенне, культуру, быт. 
   Лепшыя ўзоры адзення, выкананыя па народных традыцыях, выкарыстоўваюцца прафесійнымі i самадзейнымі артыстычнымі калектывамі, становяцца вядомымі далёка за межамі нашай краіны i аказваюць пэўны ўплыў на культуры іншых народаў.


  Незаслужана забыта…

подробнее...

Даследчая праца ( сціслы змест 2007-2008 г) 
   Незаслужана забыта… 


   Нашы далёкія продкі былі выдатнымі майстрамі-будаўнікамі. Многія збудаванні, узведзеныя іх умелымі рукамі, у добрым стане дайшлі да нашага часу. Але гэты час захаваў для нас і гісторыі, легенды, успаміны людзей, звязаныя з гэтымі святынямі. 
   Мэта усей працы: уваскрасіць і зберагчы паўзабытыя старонкі жыцця нашай маленькай радзімы; ушанаваць памяць тых святароў, якія аддалі ці аддаюць свае жыццё служэнню Богу і людзям; занатаваць і зберагчы для нашчадкаў гісторыі, легенды, звязаныя з культавымі святынямі нашага краю. 
   Андрэй Баболь – прапаведнік каталіцкай веры на Драгічыншчыне ў 15 стагоддзі. Пазней ўзведзены ў ранг святых. З гісторыі вядома, што ён вёў сваю прапаведніцкую дзейнасць на тэрыторыі сённяшняй Драгічыншчыны, але быў закатаваны ў Янаве казакамі, за тое што адмовіўся перайсці ў праваслаўную рэлігію. Астанкі яго знаходзяцца ў касцёле г. Пінска 
    Капычка В. Д. нарадзіўся 22 чэрвеня 1905 г. у в. Дамашыцы Пінскага раёна у сялянскай сям'і. У гады Вялікай Айчыннай вайны застаўся са сваімі прыхажанамі на Драгічыншчыне і стаў прымаць актыўны удзел у партызанскім руху. Ён быў узнагароджаны высокімі царкоўнымі ўзнагародамі, адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі. 
    Касцёл в. Брашэвічы, магчыма, за сваю чатырохсотгадовую гісторыю некалькі разоў разбураўся. Апошні раз касцёл быў разбураны ў 30-я гады 20 ст. На месцы былога касцёла засталіся старыя дрэвы і зараснікі бэзу... 
    Юр'еўская царква в. Валавель бачыла за свой доўгі век многіх святароў..., а ў працы расказана пра сучаснага свяшчэнніка айца Мікалая. 
   У 1964 годзе спалена царква в. Гутава, але засталося многа сведак, якія расказалі шмат цікавага аб гэтай царкве і яе святары Мітрафорным Пратэірэі Мартыне Скапец. 
    Троіцкая царква в. Зёлава згарэла на вялікае свята Троіцу. Зёлаўцы мяркуюць, што гэта звязана з загадкавай смерцю былога святара айца Васіля. 
- Ён малады быў, добры. Царква пры ім квітнела. А тут раптам яго знайшлі ў лесе замерзшым. У позе такой ляжаў, быццам абараняўся ад нечага. Ніяк нам не растлумачылі, як такое магло здарыцца. Пасля яго нам сталі іншых святароў прысылаць, а яны ніяк не прыжываліся. Вось апошні ў нас паўгода, а мы нават імя яго не ведаем (са слоў жыхароў в. Зёлава). 
   3 царквой в. Пярковічы звязаны імёны сусветна вядомых людзей. Пісьменнік Ф. Выславух сцвярджаў, што прах К. Цярлецкага, дзеяча праваслаўнай і ўніяцкай царквы, знаходзіўся ў Пярковіцкай уніяцкай царкве. 
   Айцец Віктар сучасны свяшчэннік Міхайлаўскай царквы в. Осаўцы. У царкву едуць з усіх канцоў рэспублікі. I цягне людзей сюды не старажытнасць царквы, а сапраўдны святар, які заўсёды прыйдзе на дапамогу... 
   Данат Навіцкі - прапаведнік хрысціянскай веры і царкоўнай еднасці. Гісторыю яго жыцця ў Таракані расказала былая жыхарка в. Брашэвічы Наталля Сцяпанаўна Алешка. 
   Рыхтуючы працу, збіраючы патрэбны нам матэрыял, мы прыйшлі да згоды, што імёны выдатных святароў з Драгічыншчыны незаслужана забыты, а яны ў свой час былі такімі значнымі асобамі для моладзі і ўвогулле для людзей Драгічыншчыны. 


  Лёс майго дзядулі

подробнее...

 Праект (сціслы змест 2009 г) 
 Лёс майго дзядулі 


  Чалавек прыходзіць у свет для доўгага і шчаслівага жыцця і часу мае дастаткова, каб праявіць сваю чалавечую сутнасць. Для гэтага трэба “не пагарджаць святым мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго” (Ул. Караткевіч). Бо без мінулага няма будучага. А памяць патрабуе клопату. Любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці. Тым больш, што кожны з нас ўнаследаваў вялікае духоўнае багацце свайго радаводу! 
    Мэта маёй працы: захаваць для сваіх нашчадкаў гісторыю жыцця майго дзядулі, які пражыў цяжкае, але вельмі дастойнае жыццё. Зберагчы памяць аб ім для таго, каб яго нашчадкі маглі ўзяць прыклад сапраўднага гераізму, патрыятызму і звычайнай чалавечай дабрыні. 
   Мой дзед - Лоска Міхаіла Іванавіча прайшоў Другую Сусветную вайну, сталінскія рэпрэсіі і змог застацца сапраўдным чалавекам, патрыётам сваёй Радзімы. У 26 гадоў быў прыгавораны да смяротнага пакарання, 57 дзён правёў у камеры смертнікаў і пры гэтым пражыў 93 гады, меў чацвёра дзяцей, дачакаўся шасці ўнукаў і нават праўнучка. 
    Дзяцінства правёў як і ўсе сялянскія хлапчукі, многа дапамагаў маці, якая рана засталася ўдавой. 
     Але ў юнацкія гады ён не мог пагадзіцца з тымі законамі, якія дыктавала буржуазная Польшча. У жніўні 1938 года група моладзі (камсомольцы-падпольшчыкі ý ліку 13 чалавек) вырашылі перайці граніцу і жыць на тэрыторыі савецкай Беларусі. На савецкай тэрыторыі дванаццаць чалавек былі затрыманы пагранічнікамі. Усім затрыманым было прад’яўлена абвінавачванне ý шпіянажы ý карысць буржуазнай Польшчы. На судзе дзед Міша адмовіýся ад папярэдніх паказанняý, адхіліý усе абвінавачванні. І быý прыгавораны да расстрэлу, як і яшчэ дзевяць хлапцоý. 57 сутак яны правялі ý камеры смяротнікаý. Пазней іх справы былі перагледжаны. Некаторых сапраýды “памілавалі”, замяніýшы расстрэл дзесяццю гадамі лагернага зняволення. У лік “шчасліýчыкаý” трапіý і мой дзед. Яму было тады 26 гадоý. 
    Нарыльск. Вечная мерзлата, белая-бялюткая пустыня навокал. Ваýкі, мядзведзі - лепшыя канвойныя. Паспрабуй уцячы – загрызуць. На месцы сённяшняга Нарыльска – хат сорак. Ды баракі для зняволенных. 
    Замест пярыны і коýдры – адзінюткі бушлат, у якім і ýдзень і ýначы. З прадуктаý - на суткі 600 грамаý хлеба, чай, баланда. І праца – з васьмі раніцы да васьмі вечара. 
     “На падставе польска - савецкага пагаднення ад 30 чэрвеня 1941 года Міхаіл Лоска вызвалены ý мэтах далучэння да Польскай арміі”. Гэта цытата з ліста Міністэрства абароны Велікабрытаніі. 
   Іран, Палясціна, Італія, Англія… толькі не былы савецкі Саюз, там яму недавяралі, не дазвалялі абараняць Радзіму, тую Радзіму да якой ён так імкнуўся, за якую балела душа. 
    Быў цяжка ранены, доўга лячыўся у шпіталі ў Італіі, але зноў фронт, зноў перадавая… 
    Узнагароды знаходзілі героя не толькі ў час вайны. 
   Доўгі час жыў у Англіі, на Радзіму вяртацца баяўся ... баяўся катаргі, недаверу… 
    На Беларусі ён апынуўся толькі вясной 1954 года. Англійская контрразведка даведалася, што Міхаіл Лоска – рускі. Яму перасталі давяраць. Стаміўшыся ад жыцця пад кантролем агентаў разведкі, дзед сказаў сабе: “Усё! Хопіць блукаць па свеце. Ёсць у мяне Радзіма. Пара вяртацца дамоў”. 
   У Мурманску прайшоў праверку НКУС. Са словамі: “Яны табе больш не патрэбны, у Саюзе іншыя атрымаеш”, - правяраючы забралі ў дзеда Міхаіла некалькі баявых узнагарод. 
   Праз паўтара года дзед ажаніўся. З маёй бабуляй Ганнай Максімаўнай пражылі ў згодзе да самай смерці дзеда. 
   Дзядуля прайшоў складаны шлях перапіскі з уладамі, з дзяржавамі, за якія змагаўся ў час вайны. 
    На гэтым у гісторыі майго дзеда можна было б паставіць кропку. Дабавіўшы, хіба, што самай вялікай падзеяй ў жыцці дзеда было 29 мая 1997 года. У гэты дзень ён быў поўнасцю рэабілітаваны. Дзед гаварыў: “Трэба было жыць з асколкам ў грудзях, каб дачакацца гэтага дня”. Дзед Міша быў афіцыйна прызнаным удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Некалькімі месяцамі пазней дзядуля атрымаў статус інваліда вайны другой групы. Дзед стаў сусветна вядомым героем. Аб ім пісалі ў сродках масавай інфармацыі, прыязжалі з падарункамі і ўзнагародамі. Але для яго было галоўным тое, што яго прызналі на Радзіме. 
    У 1997 годзе ў хату да дзеда завіталі госці з Англіі. Дачка Марыя з мужам Стэфанам. Тая самая Марыя, якую ў апошні раз дзед бачыў яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай у Англіі. І з маці, якой англічанкай Мол быў у шлюбе. 
Вярнуўшыся на Беларусь, дзед Міша спачатку пісаў жонцы і дачцэ. Але кампетэнтныя органы параілі адмовіцца ад перапіскі. Лісты ў Англію не даходзілі. 
Прывезла тады цётка Марыя дзеду чатыры баявыя ўзнагароды, якія яна захоўвала ўсе гэтыя гады. 
    13 лютага 2006 года майго дзядулі не стала, ён памер як салдат, аддаўшы свой доўг. 
    Але кропку я так і не пастаўлю. Я стаўлю шматкроп’е гісторыі жыцця майго дзеда – Лоска Міхаіла Іванавіча. Дзеда не стала, але яго род прадаўжаюць сыны і ўнукі… 


Меню раздела

Опрос

Что может повлиять на выбор вашей будущей профессии?

Голосовать

Карта маршрута

Объявления

Изменения в режиме работы учреждения образования

Подробнее...

Памятка участнику репетиционного тестирования

Подробнее...

Телевизионный проект "Герои"

Подробнее...

23 октября состоится общегимназическое родительское собрание

Подробнее...

26 сентября единый день безопасности

Подробнее...

Приглашаем в бассейн

Подробнее...

Списки учащихся, зачисленных в 10 классы гимназии г. Дрогичина

Подробнее...

К началу учебного года

Подробнее...

Правила приёма в 10 класс

Подробнее...

Календарь спортивно-массовых мероприятий

Подробнее...

Здоровые города и поселки

Подробнее...

«Не оставляйте детей одних!»

Подробнее...

Регистрация на znaj by законных представителей учащихся.

Подробнее...

Интерактивный плакат "Наша школа"

Подробнее...

Органы пограничной службы начинают набор курсантов

Подробнее...

За безопасность вместе

Подробнее...

Футбол для всех

Подробнее...

Информация о моделях и производителях школьной формы

Подробнее...

Актуально